Схаваныя медыя, нулявое выкарыстанне сховішча, новыя інструменты для малявання, асобныя аватары для вашых кантактаў і шмат чаго яшчэ

Чытаць арыгінальны допіс па-англійску
Схаваныя медыя, нулявое выкарыстанне сховішча, новыя інструменты для малявання, асобны аватар для вашых кантактаў і шмат чаго яшчэ

Ніхто не будзе сумаваць па 2022, але з гэтым абнаўленнем мы дамо вам аб чым успомніць: адпраўка медыя са спойлерам, новыя спосабы захаваць дыскавую прастору на вашай прыладзе, новыя інструменты для малявання, прызначэнне асобных аватараў для вашых кантактаў, і шмат чаго яшчэ.

Схаваныя медыя

Telegram падтрымлівае фарматаванне спойлерам, праз якое можна схаваць тэкст паведамлення — увесь цалкам або нейкія пэўныя часткі. Цяпер вы таксама можаце схаваць фота і відэа з эфектам мігцення, які размые відарыс. Каб адкрыць таямніцу і ўбачыць медыяфайл, атрымальніку трэба толькі аднойчы на яго націснуць.

У меню далучэнняў выберыце адзін ці некалькі файлаў, націсніце Menu Android / Menu iOS і выберыце «Схаваць пад спойлерам».

Нулявое выкарыстанне сховішча

Telegram можа займаць амаль ніколькі на вашай прыладзе. Вашыя файлы захоўваюцца ў воблаку, так што вы можаце выдаліць іх з прылады і спампаваць нанова ў любы момант. Налады ўжо доўгія гады дазваляюць вам прызначыць максімальны памер кэшу ці аўтаматычнае выдаленне неўжываных файлаў па заканчэнні пэўнага перыяду часу.

З гэтым абнаўленнем вы можаце раздзяліць налады аўтавыдалення кэшаваных медыяфайлаў для асабістых чатаў, суполак і каналаў – з выключэннямі для асобных чатаў.

Новыя кругавыя дыяграмы дапамогуць лепей зразумець, якія канкрэтна файлы займаюць прастору, а асобныя ўкладкі для медыя, файлаў і музыкі дазволяць выдаліць самыя «важкія» адным дотыкам.

Для iOS мы значна паскорылі час, за які вылічаецца памер вашага кэшу. А карыстальнікі Android і без таго ў плюсе – іх праграма ўжо рабіла гэта на максімальнай хуткасці.

Паспрабуйце ўсе новыя магчымасці праз Налады > Даныя і сховішча > Выкарыстанне сховішча.

Новыя інструменты малявання

Рэдактар медыя Telegram, ужо багаты на магчымасці, быў поўнасцю перароблены. Інструменты малявання дынамічна змяняюць шырыню ў залежнасці ад хуткасці і аўтаматычна выраўноўваюць лініі.

Таксама мы дадалі інструмент размыцця, каб хаваць з фотаздымкаў крытычныя звесткі (або для фотабомбінгу) – а таксама 5 высокадакладных спосабаў выбіраць колеры, улічваючы піпетку.

Калі вы дадаяце тэкст на фота ці відэа, вы зможаце змяняць яго памер, шрыфт і фон. Усе карыстальнікі таксама могуць дадаць карыстальніцкія анімаваныя эмодзі ў тэкст на відарысах, нават без падпіскі на Telegram Premium.

Каб хутка дадаць формы накшталт прамавугольнікаў, кругоў, стрэлак, зорак і чат-бурбалак, націсніце кнопку «+». Вы таксама можаце ўтрымліваць нейкую паверхню, каб запоўніць яе колерам усё палатно – або каб проста ўсё сцерці.

У будучых абнаўленнях мы збіраемся яшчэ больш пашырыць магчымасці рэдактара медыяфайлаў і палепшыць яго прадукцыйнасць.

Асобныя аватары для вашых кантактаў

Падчас рэдагавання кантакта вы можаце выбраць аватар для яго – бачны толькі для вас у профілі гэтага кантакта.

А калі вы знайшлі нешта, што дакладна будзе пасаваць вашаму сябру, то можаце прапанаваць аватар. Каб дадаць сабе ў профіль прапанаваны відарыс або відэа, спатрэбіцца толькі два націсканні.

Адкрыйце профіль вашага кантакта > Рэдагаваць, а потым выберыце «Прызначыць аватар для…» або «Прапанаваць аватар для…».

Публічныя аватары

Калі вы дазволілі бачыць ваш аватар толькі асобным карыстальнікам, то для ўсіх астатніх можна прызначыць публічны аватар.

З гэтым абнаўленнем вы таксама можаце дасягнуць поўнай прыватнасці аватара профіля: вы можаце прызначыць бачнасць на «Ніхто» і дадаць асобных карыстальнікаў ці суполкі як выключэнні.

Гэтыя налады даступныя ў Наладах > Прыватнасць і бяспека > Аватар профілю.

Схаваныя ўдзельнікі суполкі

Інструменты накшталт агрэсіўнай барацьбы са спамам дапамагаюць кіраўнікам вялікіх суполак падтрымліваць парадак – але ў некаторых выпадках таксама маецца патрэба абараніць удзельнікаў ад нежаданых асабістых паведамленняў.

Таму цяпер кіраўнікі суполак з больш чым 100 ўдзельнікамі могуць схаваць спіс удзельнікаў праз налады суполкі. Такім чынам, калі нейкі карыстальнік не адпраўляе паведамленні ў суполку, то толькі яе кіраўнікам будзе вядома, што ён з’яўляецца ўдзельнікам.

Схаваныя ўдзельнікі суполкі

Анімацыі для Android

Плаўныя новыя анімацыі былі дададзены на выпадак, калі вы хочаце перайсці да адлеглага паведамлення па адказе у актыўным чаце ці на іншай старонцы праграмы.

Premium Новыя анімаваныя эмодзі

Падпісчыкі Premium атрымліваюць 10 новых набораў анімаваных эмодзі — навагодні падарунак ад мастакоў Telegram.

Знайсці гэтыя наборы можна ва Emoji ўкладцы эмодзі вашай Stickers панэлі стыкераў.

Больш інтэрактыўных эмодзі

Мы працягваем пашыраць наш сусвет інтэрактыўных эмодзі. Каб прагледзець поўнаэкранный эфект, сінхранізаваны для вас і вашага суразмоўцы, адпраўце адзін эмодзі 🎅🎄☃️💅🗿🆒🤪 у любым асабістым чаце і націсніце на яго.

Усе гэтыя эмодзі таксама даступны як рэакцыі – твар статуі мааі будзе, бадай, самым карысным падчас праводзінаў 2022 года.

Тэмы для суполак любога памеру

Тэмы цяпер даступныя ва ўсіх суполках, незалежна ад іх памеру – даючы кожнаму гэты новы спосаб прыўнесці парадак у дыскусіі.


І на сёння гэта ўсё. Мы хацелі ўціснуць яшчэ адно абнаўленне ў гэты снежань, але падумалі, што лепей будзе адпачнуць.


30 снежня, 2022
Каманда Telegram

Іншыя навіны

스타 메시지, 고정된 선물, 검증 플랫폼 2.0 및 기타

오늘 업데이트는 콘텐츠 제작자와 공인이 프라이버시를 더 잘 제어할 수 있도록 하면서 그들의 인기를 수익화할 수 있는 새로운 방법을 제공합니다. 이제 수신 메시지를 필터링하고, 마음의 평화를 보호하며, Telegram Stars를 획득할 수 있습니다. 이 모든 것을 하면서도 청중과의 연결을 유지할 수 있습니다.
7 Сак, 2025

AI 기반 스티커 검색, 개선된 동영상 및 기타 기능

오늘 업데이트에서는 AI로 수백만 개의 스티커를 검색하고, 현재 시간에 비디오 링크를 복사하고, 비디오의 커버 사진을 설정하고, 채널에서 유사한 봇을 탐색하면서 별로 반응할 수 있습니다 -- 그리고 더 많은 기능이 추가되었습니다.
12 Лют, 2025

수집 가능한 선물 착용, 선물을 블록체인으로 이동, 채널로 선물 보내기 등

오늘 업데이트에서는 수집 가능한 선물을 이모지 상태로 착용할 수 있는 기능, 선물을 블록체인으로 이동하는 기능, 채널에 선물을 보내는 기능 등 6가지 새로운 기능이 Telegram에 추가되었습니다.
24 Сту, 2025

수집 가능한 선물, 메시지 검색 필터 및 기타

오늘 우리는 2025년의 첫 번째 업데이트를 출시합니다. 이 업데이트에는 다른 사용자에게 전송하거나 다시 보낼 수 있는 수집 가능한 선물, 채팅 이벤트에 반응을 보낼 수 있는 기능, 메시지 검색 필터, 앱 내 QR 코드 스캐너 등 다양한 기능이 포함되어 있습니다.
1 Сту, 2025
Наверх